ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Помнім боль і страты твае, Беларусь…” – экскурсія да Дня Перамогі
Будзе выдадзены першы навуковакаментаваны збор твораў Янкі Брыля

Адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

Адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Іншыя навіны

4 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” на тэму “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэка Беларусі. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэка Беларусі Раман Матульскі.

1_EK-2021-2.jpg

У працы канферэнцыі ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты вядучых устаноў культуры, навукі, адукацыі, прадстаўнікі IТ-кампаній нашай краіны. Сярод арганізацый-удзельнікаў – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Музей беларускага кнігадрукавання (г. Полацк), Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, СТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі”, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і іншыя.

Прыемна адзначыць, што канферэнцыя выйшла за рамкі Беларусі – да ўдзельнікаў далучыўся прадстаўнік Дзяржаўнага інстытута мастацтва і культуры Рэспублікі Узбекістан, генеральны дырэктар ГАА “Дата Экспрэс” (г. Масква).

У рамках мерапрыемства прагучала 26 дакладаў. Спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця інавацыйных тэхналогій у сферы культуры, абмяняліся вопытам укаранення новых тэхналогій і прадстаўлення электронных паслуг, у тым ліку ва ўмовах пандэміі.

Канферэнцыя атрымалася насычанай і цікавай. Важна адзначыць, што пасля заканчэння канферэнцыі яе відэазапіс даступны для прагляду тут.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам