ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Храм часу, памяці і думкі
Творчыя заняткі “Вясёлыя жывёлы”

Адбылася X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

Адбылася X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Іншыя навіны

10 чэрвеня на пляцоўках XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася штогадовая Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” на тэму “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры”, прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Сёлета ў канферэнцыі “Электронная культура” дыстанцыйна выступілі з дакладамі прадстаўнікі Расіі і Узбекістана.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся найбольш актуальныя за апошнія гады пытанні развіцця інавацыйных тэхналогій у сферы культуры.

El_kulura-1.jpg

Першая секцыя канферэнцыі прайшла на пляцоўцы XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО”. Яе мадэратарамі выступілі Віктар Пшыбытка, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і Таццяна Слонская, загадчыца аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала.

Другая секцыя прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у якасці мадэратараў выступілі Таццяна Лаўрык, загадчыца сектара інфармацыйна-аналітычнага аддзела, і Люцыя Тупчыенка-Кадырава, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

El_kulura-2t.jpg

На канферэнцыю зарэгістравалася больш за 130 удзельнікаў, у рамках мерапрыемства прагучала 50 дакладаў. Сярод іх – жывыя выступленні, дыстанцыйныя, а таксама відэадаклады.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі сферы культуры, навукі, адукацыі і ІТ-сектара Беларусі і замежных краін. Сярод арганізацый ад беларускага боку – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі”, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Музей “Замкавы комплекс «Мір»”, Літаратурны музей Петруся Броўкі і многія іншыя. У дыстанцыйным фармаце ўзялі ўдзел спецыялісты Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, Нацыянальнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Рэспублікі Тыва, Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі, Нацыянальнай бібліятэкі Удмурцкай Рэспублікі, Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяржаўнага інстытута мастацтва і культуры Узбекістана.

El_kulura-2.jpg

Былі абмеркаваны пытанні воблачных тэхналогій у сферы культуры, інавацыйных распрацовак у галіне краязнаўчых і адукацыйных рэсурсаў, гісторыка-прававой спадчыны, лічбавых калекцый, якія раскрываюць багацце фондаў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Узбекістана. Паспяховая праца канферэнцыі аб’яднала напрацоўкі арганізацый ва ўсіх сферах дзейнасці культуры і дала імпульс для далейшых сустрэч па абмене вопытам у будучым.

Плануецца размяшчэнне відэазапісу канферэнцыі на YouTube-канале бібліятэкі.

Сачыце за нашымі навінамі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам