ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канцэрт фартэпіяннай музыкі
Святое адвечнае хараство

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)
Іншыя навіны

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях прагучала больш за 80 дакладаў ад вучоных з васьмі краін.

Канферэнцыя прайшла ў жывым фармаце, а таксама былі арганізаваны анлайн-трансляцыя і дыстанцыйнае падключэнне аддаленых удзельнікаў. За два дні анлайн-трансляцыя і відэаролікі з запісам пасяджэнняў набралі ўжо больш за 700 праглядаў.

Важна, што пасля заканчэння канферэнцыі яе відэазапіс застанецца даступным для прагляду.

Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на сёлетняй канферэнцыі, ахапіла ўсе важныя аспекты развіцця беларускай кніжнай культуры – ад старажытных рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі.

У праграме мерапрыемства адлюстраваны наступныя пытанні:

  • Гістарычныя кніжныя калекцыі і правененцыі
  • Рукапісная кніга і архіўныя дакументы
  • Друкаваная кніга XVI–XVIІІ стст.
  • Друкаваная кніга ХIХ–ХХІ стст.
  • Перыядычны друк
  • Мастацтва кнігі
  • Персаналіі ў кніжнай культуры
  • Тэорыя і метадалогія кнігазнаўства
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным асяроддзі

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам