ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Яе Вялікасць Мода
Раман Матульскі – удзельнік праграмы “Мадрыд – сусветная сталіца кнігі”

Адбыліся семінар і культурна-асветніцкая акцыя

Адбыліся семінар і культурна-асветніцкая акцыя
Іншыя навіны

27 красавіка ў бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.


У прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся навучальны семінар “Аўтарскае права і сумежныя правы: асаблівасці прымянення ў дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

У семінары прыняло ўдзел каля 50 спецыялістаў публічных і спецыяльных бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

Семінар адкрыла Таццяна Васільеўна Кузьмініч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах. Яна адзначыла, што лічбавыя тэхналогіі, якія актыўна ўкараняюцца ў дзейнасць бібліятэк, ставяць перад імі няпростыя пытанні ўзаемадзеяння з аўтарамі і праваўладальнікамі. Таму асноўнымі задачамі семінара з’яўляюцца павышэнне прафесійных кампетэнцый бібліятэчных спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, папулярызацыя правамернага выкарыстання аб’ектаў аўтарскага права.

Спецыяліст Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Ганна Ігараўна Раманенка пазнаёміла ўдзельнікаў з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне аўтарскага і сумежных праў, асвятліла асаблівасці абароны аўтарскіх праў ў інтэрнэце, расказала пра сістэму калектыўнага кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі ў Рэспубліцы Беларусь. Выступленне выклікала вялікую цікавасць у прысутных. Ганна Ігараўна адказала на мноства пытанняў, якія ўзнікаюць у дзейнасці супрацоўнікаў інфармацыйных устаноў.

У гэты ж дзень у галерэі “Лабірынт” адбылася культурна-асветніцкая акцыя “Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Урачыстае мерапрыемства адкрыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі. У сваім выступленні ён адзначыў, што кніга заўсёды была і застаецца галоўнай крыніцай атрымання ведаў. Адной з галоўных задач бібліятэкі сёння з’яўляецца прадастаўленне неабходнай чытачу інфармацыі з улікам норм аўтарскага права.

Ганаровымі гасцямі культурна-асветніцкай акцыі сталі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчыца кафедры мадэліравання касцюма Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава, унучка і захавальніца спадчыны Кандрата Крапівы Алена Ігараўна Атраховіч і літаратуразнавец, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, сябар Кандрата Крапівы Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук. Падчас мерапрыемстваў яны падзяліліся сваімі ўспамінамі і яшчэ раз адзначылі маштаб асобы пісьменніка К. Крапівы. Ён быў чалавекам выдатнага розуму, валодаў моўнай інтуіцыяй, чуў музычнае гучанне беларускай мовы.

Вольга Анатольеўна Грынкевіч, загадчыца сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадставіла гасцям электроннае выданне “Верай і праўдай прайшоў праз эпоху”, прысвечанае жыццю і творчасці К. Крапівы. Дыск змяшчае бібліяграфічныя і фактаграфічныя, аўдыявізуальныя і выяўленчыя матэрыялы, электронныя копіі першых выданняў твораў пісьменніка і архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Беларусі і асабістага архіва ўнучкі пісьменніка А.І. Атраховіч.

У рамках акцыі адбылося падпісанне дагавора паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Аленай Ігараўнай Атраховіч аб прадастаўленні праў на выкарыстанне твораў класіка ў рамках электроннага выдання.

Наведвальнікі пачулі жывы голас К. Крапівы з запісаў, змешчаных у архіве Белтэлерадыёкампаніі, а таксама байкі паэта ў выкананні Карыны Самцовай, Дзмітрыя Рубеля і Мікалая Вераб’я – студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На кніжнай выстаўцы, арганізаванай у рамках акцыі, наведвальнікі атрымалі магчымасць азнаёміцца з выданнямі К. Крапівы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гістарычнымі матэрыяламі з фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, ілюстрацыямі да баек К. Крапівы мастака Анатоля Александровіча.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам