20, 21 і 22 лютага ў музеі кнігі адбыліся заняткі экспрэс-курса “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай”. Першымі выпускнікамі курса сталі вучні 8-х класаў сярэдняй школы № 59 г. Мінска.
Экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай” уключаў тры музейныя заняткі:
- Рукапісная кніга – падмурак для стварэння кнігадрукавання.
- Ёган Гутэнберг і пачатак еўрапейскага кнігадрукавання.
- Францыск Скарына – беларускі першадрукар.
Экспрэс-курс дае базавы ўзровень разумення асноўных этапаў развіцця кнігі. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.