ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжнароднай выставе “TIBO-2022”
“Цікава пачытаць”: кніга “Необыкновенные приключения Карика и Вали”

Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

Адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў на IX Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15–16 верасня 2022 г.

IX Міжнародны кангрэс прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэма гэтага года – “Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця”.

На кангрэсе плануецца пазнаёміцца з гісторыяй бібліятэк і бібліятэчнай справы Беларусі і замежных краін; абмеркаваць нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці; разгледзець інавацыйныя падыходы да арганізацыі фондаў, абслугоўвання карыстальнікаў; прааналізаваць асноўныя напрамкі навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк, прафесійныя кампетэнцыі бібліятэчных спецыялістаў у сучасных умовах і многае іншае.

У рамках кангрэсу пройдзе XXVI Агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.

Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемстве спецыялістаў бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Больш падрабязная інфармацыя аб кангрэсе і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце канферэнцыі.

Матэрыял пададзены НДА бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам