ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адбылася прэм’ера фільма “Спадчына”
Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

14-15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні прымеркаваны да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Тэматыка канферэнцыі плануецца разнастайнай і, безумоўна, выкліча цікавасць у шматлікіх айчынных і замежных навукоўцаў.

Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, садзейнічаюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.

Сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб канферэнцыі можна на старонцы ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

Зарэгістравацца

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам