ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Они всю жизнь живут влюбленно и даже плавают синхронно”
Адкрыццё ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адкрыццё выстаўкі "Францыск Скарына і наш час"

Адкрыццё выстаўкі "Францыск Скарына і наш час"
Іншыя навіны

7 красавіка ў музеі кнігі ў межах ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў адкрылася выстаўка "Францыск Скарына і наш час".


Упершыню ў галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі асветнік і першадрукар Францыск Скарына паўстаў у вобразе нашага сучасніка. Прадметы побыту, школьныя аксесуары, студэнцкая і карпаратыўная атрыбутыка, прадстаўленыя ў экспазіцыі, дазволілі наведвальнікам акунуцца ў сучасны свет успрымання сімвалаў беларускага першадрукара.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён выразіў словы падзякі арганізатарам за незвычайную выстаўку, якая прадставіла Скарыну “сённяшняга” − не як навукоўца, першадрукара, а як звычайнага чалавека, чый вобраз сустракаецца паўсюдна.

Выстаўка "Францыск Скарына і наш час" атрымалася цікавай і насычанай, дзякуючы сумеснай працы спецыялістаў, якія прадставілі экспанаты для яе арганізацыі. Адным з такіх гасцей мерапрыемства стаў калекцыянер і знаўца экслібрысаў (кніжных знакаў) Алег Судлянкоў, які выступіў з прапановай правядзення ў будучым конкурсу экслібрысаў.

Дзеля ўшанавання Францыска Скарыны ў Беларусі заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды яго імя, выпускаюцца юбілейныя медалі і манеты, разнастайныя маркі, канверты, паштоўкі з яго партрэтам. Сярод вышэйпералічаных рэчаў, прадстаўленых на экспазіцыі, размясціўся ордэн Францыска Скарыны, уладальнікам якога з’яўляецца галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі.

Куратар выставачнага праекта, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша расказаў гасцям аб тым, як узнікла ідэя такой нечаканай выстаўкі: у 2017 годзе Беларусь будзе адзначаць 500-годдзе айчыннага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Каб звярнуць увагу грамадства да гэтай знакавай падзеі, было вырашана стварыць штосьці незвычайнае. Напрыклад, сабраць усе рэчы, якія змяшчаюць выяву Францыска Скарыны. У працэсе падрыхтоўкі выяснілася, што Скарына – усюды. Таму неафіцыйна Аляксандр Суша назваў выстаўку “Скарына і маскульт”.

Для маленькіх наведвальнікаў была арганізавана дзіцячая пляцоўка з размалёўкамі і гульнямі. Дарослых таксама чакалі прыемныя сюрпрызы.

На працягу выставачнага праекта будзе працаваць незвычайная фотазона, дзе кожны зможа стаць Ф. Скарынай.

Выстаўка рэалізавана пры падтрымцы генеральнага партнёра праекта – кампанii МТС.

Выстаўка працягнецца да 7 чэрвеня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 22.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам