ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пяць вершаў Адаму Міцкевічу
Агонь, вада і медныя трубы

Адкрыты бясплатны доступ да рэсурсу Cochrane Library

Адкрыты бясплатны доступ да рэсурсу Cochrane Library
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі паведамляе, што на тэрыторыі Беларусі на працягу 2019 года для ўсіх арганізацый адкрыты бясплатны доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу Cochrane Library.

Гэта магчымасць рэалізавана ў рамках праграмы доступу да даследаванняў у галіне аховы здароўя HINARI, ініцыяванай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Рэсурс прадастаўлены міжнародным выдавецтвам Wiley.

Cochrane Library – калекцыя баз даных па доказнай медыцыне, якая ўключае Какрэйнаўскую базу даных сістэматычных аглядаў (CDSR), Какрэйнаўскі цэнтральны рэестр кантралюемых выпрабаванняў (CENTRAL), Какрэйнаўскія клінічныя адказы і іншыя.

Ядром калекцыі з'яўляецца Какрэйнаўская база даных сістэматычных аглядаў (CDSR) – паўнатэкставая база даных сістэматычных аглядаў, якія змяшчаюць даказаныя навуковыя факты. Рэсурс рэгулярна абнаўляецца па меры атрымання новых вынікаў выпрабаванняў.

Cochrane Library прызначаны для практыкуючых урачоў, даследчыкаў, кіраўнікоў медыцынскіх устаноў і ўсіх, хто зацікаўлены ў выкарыстанні якаснай інфармацыі для прыняцця рашэнняў у галіне аховы здароўя.

Доступ адкрыты да 31 снежня 2019 г.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам