У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да базы даных IOPscience, якая ўключае анлайн-версіі ўсіх часопісаў, якія публікуе непасрэдна Institute of Physics альбо сумесна з іншымі арганізацыямі.
Рэсурс IOPscience ахоплівае такія навуковыя дысцыпліны, як агульная, прыкладная, матэматычная фізіка, біяфізіка, медыцынская, атамная і малекулярная фізіка, фізіка высокіх энергій, ядзерная фізіка, механіка, астраномія, касмалогія, геафізіка, біяінжынерыя, метралогія, матэматыка, хімія, вылічальная тэхніка і інш.
Доступ адкрыты па 20 студзеня 2011 г.