Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прапануе скарыстацца калекцыяй кніг у бясплатным доступе з электроннай бібліятэкі Bookshare кампаніі Benetech.
Рэсурс прызначаны для слабавідушчых карыстальнікаў. У базу даных уваходзіць як мастацкая, так і навукова-папулярная, вучэбная і дзіцячая літаратура ў адаптыўных фарматах. Для чытання і праслухоўвання даступна больш за 7,5 тыс. электронных кніг.
Мовы дакументаў – англійская, нямецкая, іспанская, французская, арабская, партугальская, хіндзі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.