ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародная міграцыя і развіццё
Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў МДУ

“Адкрыты ўрок” для курсантаў ліцэя МУС

“Адкрыты ўрок” для курсантаў ліцэя МУС
Іншыя навіны

15 снежня ў бібліятэцы адбылася акцыя перадачы кніг у дар Спецыялізаванаму ліцэю Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.


Юных абаронцаў правапарадку вітаў Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, член грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Ён выказаў упэўненасць у тым, што, незалежна ад абранай у будучыні прафесіі і далейшага жыццёвага шляху, усе хлопцы стануць годнымі грамадзянамі нашай краіны.

“Наперадзе ў вас усё жыццё, якое будзе ставіць перад вамі няпростыя задачы. На жаль, далёка не заўсёды зразумела і відавочна, што ёсць чорнае, што ёсць белае, дзе дабро і дзе зло. Таму так важна сфарміраваць унутраны культурны імунітэт, спасцігаць духоўна-маральныя асновы, якія стануць арыенцірам і падказкай у цяжкай сітуацыі.

Спрадвеку для ўсяго чалавецтва галоўным зводам каштоўнасцей служаць дзесяць запаведзяў Божых. Яшчэ ў 1517 годзе наш зямляк першадрукар Францыск Скарына выдаў Біблію на старабеларускай мове, каб распаўсюдзіць гэтыя ісціны сярод нашага народа. Сёлета мы адзначаем знамянальная падзею – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Дзіўна, што прапісаныя ў далёкія часы біблейскія духоўныя каштоўнасці застаюцца актуальнымі па сённяшні дзень і служаць асновай узаемаадносін паміж людзьмі ва ўсім свеце”, – адзначыў Раман Матульскі.

Пасля прывітання кіраўнік установы перадаў у фонд бібліятэкі Спецыялізаванага ліцэя МУС камплект літаратуры і ўручыў падарункавы каталог “Кніжная спадчына Беларусі”.

Дырэктар музея цэнтра культурна-выхаваўчай працы МУС маёр міліцыі Віялета Салодкая выказала словы падзякі за арганізацыю мерапрыемства і таксама ўручыла навучэнцам камплект кніг пра жыццё і гісторыю ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.

Пасля завяршэння акцыі для навучэнцаў прайшла экскурсія па міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, падчас якой яны пазнаёміліся з каштоўнымі рарытэтнымі выданнямі і гісторыяй развіцця друкаванай тэхнікі пяці стагоддзяў, наглядна замацаваўшы атрыманыя веды.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам