ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар МЗС
Гэтыя цудоўныя казкі

Адным з лепшых выданняў апошняга часу ў славянскім свеце прызнана беларускае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны

Адным з лепшых выданняў апошняга часу ў славянскім свеце прызнана беларускае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны
Іншыя навіны

Такая выснова была зроблена на XVI Міжнародным кангрэсе славістаў, які гэтымі днямі праходзіць у сталіцы Сербіі Бялградзе.

22 жніўня ў межах XVI Міжнароднага з’езда славістаў прайшло асобнае вялікае мерапрыемства, прысвечанае выпуску шматтомнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Вядомыя славісты з шматлікіх краін свету прынялі ўдзел у прэзентацыі і абмеркаванні беларускага выдавецкага праекта.

Сусветнай навуковай супольнасці выданне прадставілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Аляксандр Суша і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Беларускага камітэта славістаў Аляксандр Лукашанец.

Супольнымі намаганнямі беларускія даследчыкі прадэманстравалі багацце кніжнай культуры Беларусі і здольнасць беларусаў шанаваць дасягненні сваіх папярэднікаў. Праведзеная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Банка БелВЭБ праца па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны беларускага першадрукара была ўспрынята паважанай аўдыторыяй як адзін з найлепшых прыкладаў да пераймання. Усе пагадзіліся, што дадзены выдавецкі праект дазволіў актуалізаваць значэнне кніжнай спадчыны далёкага мінулага ў сучасным культурным жыцці славянскага свету і паспрыяў умацаванню станоўчага іміджу Беларусі ў свеце.

Пасля завяршэння XVI Міжнароднага кангрэса славістаў кнігі трапяць у зборы Бібліятэкі Бялградскага ўніверсітэта. Годам раней камплект факсімільнага выдання ўжо быў перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Сербіі.

Даведка: Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па аднаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, завяршыўся напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам