ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вядомы гісторык, энцыклапедыст і кнігавыдавец
З Новым годам і Калядамі!

Афіцыйны візіт дэлегацыі Санкт-Пецярбурга

Афіцыйны візіт дэлегацыі Санкт-Пецярбурга
Іншыя навіны

21 снежня Беларусь з афіцыйным візітам наведала дэлегацыя Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам В.І. Мацвіенка.


У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі камітэтаў, прадпрыемстваў і арганізацый Санкт-Пецярбурга.

У рамках візіту ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскага з губернатарам Санкт-Пецярбурга В.І. Мацвіенка адзін на адзін і пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга.

У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выканання дамоў паміж урадамі Беларусі і Санкт-Пецярбурга ў 2009 годзе. Бакі разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы развіцця кааперацыйных сувязяў, стварэння сумесных зборачных вытворчасцей, паставак транспартнай, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, прадукцыі сельгасперапрацоўкі, харчовых і спажывецкіх тавараў, а таксама пытанні развіцця тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў у Санкт-Пецярбургу.

Па выніках пасяджэння адбылася прэс-канферэнцыя В.І. Мацвіенка і С.С. Сідорскага.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам