ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт групы прадстаўнікоў беларускага замежжа з 9 еўрапейскіх краін
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч”

Акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч”
Іншыя навіны

Культурна-асветніцкая акцыя, прысвечаная творчасці беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Падчас мерапрыемства адбылася перадача праў на выкарыстанне рукапісаў нот аўтара ў інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі.

Уладзімір Кандрусевіч напісаў музыку больш чым да 200 спектакляў і 32 фільмаў, удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета “Мефіста”, мюзіклаў “Шклянка вады”, “Джулія”, “Соф’я Гальшанская”, “Байкер”. Мюзікл “Соф’я Гальшанская”, пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.

У рамках культурна-асветніцкай акцыі адбылося выступленне Наталлі Гайды, народнай артысткі Беларусі, актрысы аперэты, салісткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Значную старонку ў творчай біяграфіі артысткі займаюць вобразы ў тэатральных пастаноўках, музыку да якіх напісаў Уладзімір Кандрусевіч.

Пра супрацоўніцтва з кампазітарам распавяла Алена Турава, рэжысёр анімацыйнага і ігравога кіно Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, сцэнарыст, паэтка, дацэнт кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Поўнаметражныя ігравыя фільмы “Кіндэрвілейскі прывід” і “Рыжык у Залюстроўі”, аўтар музыкі да якіх – Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях.

Цёплымі ўспамінамі пра сяброўства з Уладзімірам Пятровічам падзяліўся Аляксандр Сёмкін.

Адным з этапаў творчага шляху Уладзіміра Кандрусевіча стала супрацоўніцтва з прадзюсерскім цэнтрам “Спамаш”, яркія прадстаўнікі якога прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Вядомая беларуская спявачка Дарыя выканала песню “Талісман” на музыку Уладзіміра Кандрусевіча. Удзельнікі акцыі з задавальненнем праслухалі музычную кампазіцыю “Белая ластаўка” ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алёны Ланской.

Наведвальнікі акцыі атрымалі ўнікальную магчымасць пачуць фрагменты музычных твораў у выкананні аўтара, пагутарыць з кампазітарам.

Прыемным сюрпрызам для гасцей мерапрыемства сталі падораныя Уладзімірам Кандрусевічам дыскі з яго творамі.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам