ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэстаўрацыйная майстэрня
Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

Алесь Суша раскрыў таямніцы канцылярыі

Алесь Суша раскрыў таямніцы канцылярыі
Іншыя навіны

24 кастрычніка адбыліся заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”. Эксклюзіўную экскурсію для дзетак правёў кандыдат культуралогіі Алесь Суша.

Музейныя заняткі былі арганізаваны ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Удзельнікі ўбачылі арыгінальныя артэфакты і даведаліся, чым пісалі нашы продкі ў XV–XX стст.

Сёння канцылярскія прылады ўспрымаюцца як нешта само сабой зразумелае. Вучні карыстаюцца імі ў школах, студэнты – ва ўніверсітэтах, а дарослыя – у сваіх офісах. Заняткі дазволілі ўбачыць у звыклых прадметах незвычайнае, здзейсніць падарожжа ў мінулае і даведацца цікавыя гісторыі розных прылад. У экспазіцыі музея кнігі – першыя алоўкі і асадкі, пер’ячысткі, пясочніцы, чарніліцы і нават пісьмовыя прылады знакамітых людзей.

Пасля змястоўнай экскурсіі эксперта дзетак чакала практычная частка заняткаў. Сучасная пёравая асадка звычайна складаецца з корпуса з запраўным механізмам. А юныя прафесары мелі ўнікальную магчымасць пісаць асадкамі ХХ ст., якімі пісалі іх бабулі і дзядулі, – пёравымі асадкамі, якія не запраўляюцца і падчас пісання перыядычна акунаюцца ў чарніліцу для набору порцыі чарніла.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам