ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча (+відэа)
Новы віртуальны праект да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Анлайн-запіс на каворкінг!

Анлайн-запіс на каворкінг!
Іншыя навіны

З 21 студзеня 2021 г. з’явілася магчымасць анлайн-браніравання пакояў для групавой працы (каворкінгу).

У вашым распараджэнні – тры ўтульныя залы на 15, 20 і 22 пасадачныя месцы для правядзення групавых мерапрыемстваў некамерцыйнага характару. Паслуга прадстаўляецца бясплатна!

Забраніраваўшы зручны час, можна правесці прэзентацыю, лекцыю, рэпетыцыю, проста пагутарыць або папрацаваць разам. Ёсць магчымасць замовіць тэматычны падбор літаратуры для правядзення мерапрыемства.

Шукайце “Каворкінг” на галоўнай старонцы партала (у раздзеле “Топ-паслугі”), знаёмцеся з правіламі, браніруйце залу і адпачывайце і працуйце з задавальненнем!
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам