ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Была на тое патрэба душы»
Больш за тысячу новых кніг пра Кітай паступіла ў наш фонд

“Арганы Беларусі”: 600 гадоў гісторыі музыкі на старонках новай энцыклапедыі

“Арганы Беларусі”: 600 гадоў гісторыі музыкі на старонках новай энцыклапедыі
Іншыя навіны

25 верасня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі “Арганы Беларусі”.

У “алмазе ведаў” сабраліся аўтары энцыклапедыі, прадстаўнікі выдавецтва, арганісты-практыкі, спецыялісты з Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і тыя, каму цікава арганная музыка, журналісты і тыя, каго цікавіць арганная музыка.

З прывітальным словам выступіў дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч. Ён адзначыў унікальнасць выдання, бо гэта кніга – першы падрабязны каталог “каралёў музычных інструментаў” у нашай краіне. Навуковыя даследаванні і маляўнічыя ілюстрацыі, імёны выбітных музыкаў і кампазітараў, арганных майстроў, а таксама тэхнічныя характарыстыкі кожнага з апісаных інструментаў – усё гэта можна знайсці ў энцыклапедыі “Арганы Беларусі”.

Першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава падзякавала выдавецтва за супрацоўніцтва і выказала надзею на далейшае плённае партнёрства.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Андрыевіч перадаў асобнік “Арганы Беларусі” ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На прэзентацыі перад публікай выступілі старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, укладальнік кнігі Аляксандр Бурдзялёў, фатограф выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Анатоль Дрыбас, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Святлана Немагай і Вольга Савіцкая. Упрыгожыла прэзентацыю выступленне лаўрэата ХI Міжнароднай конкурсу-фестывалю арганнай музыкі, выкладчыка па класе фартэпіяна і аргана Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Кацярыны Нікалаевай.

Кніга выйшла па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ідэя яе падрыхтоўкі і выпуску належыць выдавецтву “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Выданне “Арганы Беларусі” – частка серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў”. Аўтарскі калектыў працаваў сумесна са старшынёй Беларускага фонду культуры Тадэвушам Стружэцкім і рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярынай Дулавай. Рэцэнзентамі сталі вядомыя даследчыкі і спецыялісты-практыкі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.

Даследаванне заняло амаль год, сама экспедыцыя – 39 дзён. Матэматык-арганіст Аляксандр Бурдзялёў у кампаніі з фатографам Анатолем Дрыбасам праехалі 13 тысяч кіламетраў у пошуках ацалелых экзэмпляраў “караля музычных інструментаў”. У выніку знайшлі 123 арганы, большасць з іх – у заходняй частцы краіны. Зараз у планах складальніка размясціць інфармацыю ў інтэрнэце і зрабіць спіс абнаўляемым. Верагодна, калі-небудзь выявяцца новыя факты, бо архіўныя даследаванні можна праводзіць дзесяцігоддзямі.

У Польшчы, Літве і Расіі ўжо праведзены падобныя даследаванні, напісаныя аналагічныя кнігі. А вось беларуская частка арганнай гісторыі да гэтага часу заставалася адсутным пазлам.

Больш падрабязна пра прэзентацыю кнігі “Арганы Беларусі” глядзіце ў відэасюжэце СТВ і нашым фотарэпартажы:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам