ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры"
Аршанскія адрасы

Бакінскі міжнародны гуманітарны форум

Бакінскі міжнародны гуманітарны форум
Іншыя навіны

29–30 верасня ў сталіцы Азербайджана адбыўся V Бакінскі міжнародны гуманітарны форум.


На цырымоніі яго афіцыйнага адкрыцця выступіў з прамовай прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Сёлета форум сабраў звыш 900 дэлегатаў з 80 краін, каб абмеркаваць перспектывы і выклікі XXI стагоддзя з улікам рэалій свету, які глабалізуецца. У складзе дэлегацыі з Беларусі ў рабоце форуму прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Бакінскі міжнародны гуманітарны форум – гэта штогадовае мерапрыемства выдатных прадстаўнікоў палітычнай, навуковай і культурнай эліты сусветнай супольнасці, уключаючы вядомых дзяржаўных дзеячаў, лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій па розных галінах навукі і кіраўнікоў уплывовых міжнародных арганізацый. У рамках форуму 2016 года былі арганізаваны круглыя сталы па шасці кірунках:

  • Розныя мадэлі мультыкультуралізму: ад тэорыі да гуманістычнай практыкі.
  • Важнасць захавання чалавечага капіталу ва ўмовах масавага перамяшчэння людзей як аснова для ўстойлівага развіцця.
  • Трансфармацыя журналістыкі ў інфармацыйную эпоху і яе роля ў забеспячэнні міжцывілізацыйнага дыялогу.
  • Устойлівае развіццё і экалагічная цывілізацыя.
  • Малекулярная біялогія, біяфізіка, біятэхналогія і пытанні падрыхтоўкі кадраў у сучаснай медыцыне: інавацыйныя і этычныя праблемы.
  • Канвергенцыя тэхналогій і прагнозы будучыні: асноўныя выклікі XXI стагоддзя.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам