ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цяпер больш кніг пра Іран!
Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

“Бамбукавыя кнігі” сваімі рукамі

“Бамбукавыя кнігі” сваімі рукамі
Іншыя навіны

10 і 16 лістапада ў “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся заняткі па тэме “Формы і матэрыялы кнігі”.

Маленькім удзельнікам заняткаў важна было зразумець, што ў старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. Напрыклад, кітайскія кнігі ствараліся на бамбукавых планачках, якія звязваліся паміж сабой вяроўкай. Адна драўляная дошчачка лічылася старонкай кнігі. Для стварэння кнігі-скрутка часам патрабавалася да некалькіх тысяч бамбукавых планачак. Кнігі з бамбуку – адна з найважнейшых вех кітайскай пісьменнасці і культуры ў цэлым. Кітайскае традыцыйнае пісьмо адрозніваецца тым, што іерогліфы запісваюцца зверху ўніз, а слупкі ідуць справа налева. Такая форма пісьма называецца вертыкальнай.

Для замацавання тэарэтычных ведаў наведвальнікі музейных заняткаў разам з бацькамі выканалі творчае заданне – паспрабавалі самі стварыць “бамбукавыя кнігі”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны
Бібліятэкарам