ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка атрымала поўны спектр перамог у LVI Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”
Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі

Беларусь – Брытанія. Магчымасці для выдавецкага бізнесу

Беларусь – Брытанія. Магчымасці для выдавецкага бізнесу
Іншыя навіны

9 лютага ў рамках XXIV Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу адбыўся круглы стол “Беларусь – Брытанія. Магчымасці для выдавецкага бізнесу”.


Арганізатарам круглага стала выступіла пасольства Вялікабрытаніі – краіны, якая з'яўляецца ганаровым госцем форуму. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся пасол Яе Вялікасці спадарыня Фіёна Гіб і першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі.

Удзельнікамі круглага стала “Беларусь – Брытанія. Магчымасці для выдавецкага бізнесу” сталі прадстаўнікі Асацыяцыі выдаўцоў Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мытнага камітэта, а таксама вядучыя супрацоўнікі і кіраўнікі дзяржаўных і прыватных выдавецтваў, кнігарань нашай краіны, спецыялісты Нацыянальнай кніжнай палаты і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Абмяркоўваліся перспектывы і складанасці доўгачасовага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, пытанні перакладу на беларускую і рускую мовы англамоўнай літаратуры, яе распаўсюджванне на тэрыторыі нашай рэспублікі, а таксама папулярызацыя прадукцыі беларускіх і брытанскіх выдавецтваў у агульнаеўрапейскай прасторы.

Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч і галоўны бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Надзея Радзюк – выступілі з дакладам і прэзентацыяй пра электронныя інфармацыйныя рэсурсы вядучых брытанскіх выдавецтваў у падпісным рэпертуары Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасці іх распаўсюджвання ў іншых айчынных бібліятэках і інфармацыйных цэнтрах.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам