ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Надзею Іосіфаўну Машчанка
Шукальнік, наватар, авангардыст: Адысея Язэпа Пушчы

Беларусь і Мардовія: у бібліятэцы прайшоў круглы стол па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі

Беларусь і Мардовія: у бібліятэцы прайшоў круглы стол па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі
Іншыя навіны

8 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Год гістарычнай памяці: каляндар падзейных мерапрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Год культурнай спадчыны народаў Расіі: каляндар падзейных мерапрыемстваў Рэспублікі Мардовія. Музейныя маршруты Рэспублікі Мардовія”.

Мерапрыемства адкрылі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І. Грамада і міністр культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія С.Н. Бауліна.

У працы круглага стала ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў культуры Беларусі і Мардовіі.

Бакі праінфармавалі адзін аднаго аб асноўных падзеях Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі, падзяліліся вопытам правядзення брэндавых фестываляў і нацыянальных свят, абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай спадчыны, гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. На сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі.

Прыемным момантам мерапрыемства стала выступленне этнаграфічнай фальклорнай студыі “Мерэма” з Мардовіі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках візіту дэлегацыі Рэспублікі Мардовія ў нашу краіну.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам