З 12 па 15 верасня Беларусь прымае афіцыйную дэлегацыю Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з Намеснікам Міністра культуры і турызму КНР Чжанам Сюй.
13 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшло сумеснае пасяджэнне Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі прыняў удзел у мерапрыемстве і выступіў з дакладам аб стане і перспектывах супрацоўніцтва беларускага “алмаза ведаў” і бібліятэк Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне бібліятэчнай справы.
Таксама 13 верасня кітайская дэлегацыя наведала Нацыянальную бібліятэку. Для ганаровых гасцей прайшла аглядная экскурсія па будынку, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй, архітэктурай, рэсурсамі і патэнцыялам найбуйнейшага сацыякультурнага цэнтра краіны.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.