ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Напісанае засталося
Віртуальная чытальная зала для школьнай адукацыі

Беларусь – Літва: прэзентавана кніга да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін

Беларусь – Літва: прэзентавана кніга да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін
Іншыя навіны

28 сакавіка ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі-фотаальбома “Беларусь – Литва: время сближения”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Беловагруп”.

Аўтарам навукова-папулярнага выдання з'яўляецца вядомы дзяржаўны і палітычны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы ў 2006–2014 гадах Уладзімір Дражын.

Кніга, прысвечаная 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, раскрывае агульныя карані вялікай шматвяковай гісторыі дзвюх дзяржаў, дэманструе працэс развіцця беларуска-літоўскіх адносін у розных сферах, падкрэслівае высокі патэнцыял і далейшыя перспектывы пашырэння двухбаковых сувязяў.

Падчас прэзентацыі адбылася перадача выданні з аўтографам аўтара Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ганаровым гасцям.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы па гуманітарных пытаннях Ірына Зубко, кіраўнік аддзялення Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Яне Хейсканен, аўтар кнігі Уладзімір Дражын, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, член Савета Вільнюскага вышэйшага каманднага вучылішча радыёэлектронікі Вячаслаў Кастроў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам