ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў” (+відэа)
Праект “У госці да кніг”: 5 гадоў і 5 поспехаў

Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы НББ у дапамогу адукацыйнаму працэсу

Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы НББ у дапамогу адукацыйнаму працэсу
Іншыя навіны

27 студзеня ў бібліятэцы адбыўся вебінар для настаўнікаў і бібліятэкараў школьных бібліятэк Заводскага раёна г. Мінска на тэму “Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу”.

На вебінары спецыялісты навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі прадэманстравалі магчымасці анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях” (даклад галоўнага бібліёграфа Наталлі Іванаўны Барсуковай) і распавялі пра электронны інфармацыйны рэсурс “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” (даклад вядучага бібліятэкара Людмілы Васільеўны Гарбачовай).

У працы вебінара аддалена ўзялі ўдзел бібліятэкары і настаўнікі з 26 навучальных устаноў Заводскага раёна г. Мінска.

webinar_BIR_5.jpg

webinar_BIR_6.jpg

Асаблівую падзяку за дапамогу ў арганізацыі анлайн-мерапрыемства выказваем загадчыцы дапаможнай школы-інтэрната № 10 г. Мінска Алене Іванаўне Камінскай.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам