ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перавагі для партнёраў ВЧЗ пры публікацыі артыкулаў у часопісах адкрытага доступу
Радзімалюб і словалюб

Беларуская батлейка ў музеі кнігі

Беларуская батлейка ў музеі кнігі
Іншыя навіны

22 снежня ў музеі кнігі адбылося прадстаўленне “Беларуская батлейка” для ўдзельнікаў “Клуба кніжных прафесараў”.

Бaтлeйкa – нeзвычaйны лялeчны тэaтp, які атрымаў распаўсюджанне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI стагоддзя. Такі тэатр таксама быў у нашых суседзяў: вa Укpaiнe ягo нaзывaлi вяpтэп, y Пoльшчы – шoпкa, a ў Бeлapyci – бaтлeйкa. Гэтae cлoвa ўзнiклa aд нaзвы cтapaжытнaгa гopaдa Вiфлeeм, дзe нapaдзiўcя Іcyc Хpыcтoc. Дpaўлянyю cкpынкy, пaдoбнyю дa xaткi aбo цapквы, вaзiлi нa caняx цi нaciлi ў pyкax. Батлейкі былi aднaпaвяpxoвыя, двyxпaвяpxoвыя i нaвaт тpoxпaвяpxoвыя. Акторы aдчынялі дзвepы чapoўнaй cкpынкi-xaткi, вaдзiлі нa кiёчкax лялeк і гаварылі зa гepoяў poзнымi гaлacaмi. Спачатку ў рэпертуары батлейкі пераважалі спектаклі рэлігійнай тэматыкі, пазней з’яўляюцца народна-камедыйныя, свецкія па характары пастаноўкі.

У музеі кнігі дзякуючы аматарскаму тэатру “Батлейка” дзеці ўбачылі прымеркаванае да калядных свят прадстаўленне, дзе паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, катавання жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. Адбылася сапраўдная інтэрактыўная дзея, калі дзеці не толькі глядзелі і слухалі, а самі станавіліся акцёрамі, спявалі і танцавалі.

Кожны ўдзельнік зрабіў сабе на памяць Віфлеемскую зорку – сімвал надзеі на выратаванне, веры ў Божую любоў і лепшае жыццё. Адпаведна хрысціянскай рэлігіі вешчуны, убачыўшы зорку, даведаліся, што нарадзілася Немаўля, якому наканавана стаць Царом Іудзейскім. Віфлеемскую зорку называюць яшчэ “Зоркай Божага Нараджэння”.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам