ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Папяровыя цуды

Беларуская літаратура ў Расіі: сёння і заўтра

Іншыя навіны

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у круглым стале “Беларуская літаратура ў Расіі: сёння і заўтра”, які адбыўся ў Маскве 2 чэрвеня 2016 года.


Пасяджэнне круглага стала прайшло ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. У сваім выступленні міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адзначыла, што мерапрыемства прымеркавана да ўдзелу беларускіх кнігавыдаўцоў у кніжным фестывалі “Красная площадь”, які пройдзе з 3 па 6 чэрвеня ў Маскве.

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой вынес прапанову аб магчымасці распрацоўкі і рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы, якая магла б спрыяць наладжванню супрацоўніцтва паміж выдаўцамі і кнігараспаўсюджвальнікамі Беларусі і Расіі.

Як паведаміў выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД Анатоль Іксанаў, у наступным годзе фонд плануе выдаць серыю кніг беларускіх аўтараў, якія затым будуць перададзены ў бібліятэкі краін Садружнасці.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі ролю міжнароднага ўзаемадзеяння ва ўзбагачэнні нацыянальных літаратур, умацаванне літаратурных сувязей як спосабу супрацьстаяння негатыўным з’явам сучаснасці.

Асобнай тэмай пасяджэння стала падрыхтоўка да святкавання ў 2017 годзе 500-й гадавіны беларускага кнігадрукавання: абмяркоўвалася пытанне распрацоўкі сумесных з Расіяй выдавецкіх праектаў, прысвечаных юбілею. Падчас прэс-прэзентацыі “Скарыніяна: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання” Раман Матульскі расказаў пра мерапрыемствы, запланаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да знамянальнай даты.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам