ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Расіі і Беларусі
Свет праз Культуру: адкрываецца выстаўка, прысвечаная Пакту Рэрыха

Беларускія Калядныя чытанні

Беларускія Калядныя чытанні
Іншыя навіны

1 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё II Беларускіх Калядных чытанняў, прысвечаных тэме “1917–2017. Праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі: вынікі стагоддзя”.


У форуме, які адкрыўся ў канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прынялі ўдзел духавенства Беларускага экзархата, дыпламаты, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк розных ведамстваў, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, выкладчыкі нядзельных школ, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, журналісты, студэнты духоўных і свецкіх навучальных устаноў.

На пленарным пасяджэнні да ўдзельнікаў форуму з вітальным словам звярнуўся Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Уладыка выказаў глыбокую ўдзячнасць усім арганізатарам Другіх Беларускіх Калядных чытанняў за іх значны ўклад у падтрыманне добрых адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавай і Царквой. Мітрапаліт Павел выказаў надзею, што чытанні паслужаць умацаванню міру і згоды на беларускай зямлі.

У пленарных дакладах закраналіся праблемы духоўна-маральнага жыцця беларускага грамадства, захавання праваслаўнай культурнай спадчыны, а таксама аналізавалася гістарычная рэтраспектыва мінулага стагоддзя.

2 снежня ў рамках Калядных чытанняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбыўся круглы стол “Кніга і чытанне як духоўная спадчына Праваслаўя ў гісторыі і культуры беларускага народа”. У пасяджэнні прыняло ўдзел звыш 70 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі – святары, кіраўнікі і супрацоўнікі публічных і царкоўных бібліятэк, бібліятэк устаноў адукацыі, педагогі, выкладчыкі нядзельных школ.

У пачатку работы круглага стала прайшло віншаванне бібліятэкараў-юбіляраў – Вінаградавай Святланы Фёдараўны, загадчыцы Цэнтральнай бібліятэкі Беларускага Экзархата (Прыход у гонар абраза Божай Маці Усіх тужлівых радасць у г. Мінску), Дрыняевай Людмілы Мікалаеўны, загадчыцы бібліятэкі ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага, і Уржынскай Іраіды Уладзіміраўны, загадчыцы бібліятэкі прыхода ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Мінску, кандыдата педагагічных навук, дацэнта. Напярэдадні ў Белдзяржфілармоніі падчас творчага канцэрта дзеячаў культуры, прысвечанага Беларускім Калядным чытанням, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін уручыў юбілярам Граматы Патрыяршага Экзарха “За працу на славу Святой Праваслаўнай Царквы і за ўклад у развіццё царкоўнай бібліятэчнай справы".

Тэмы выступленняў удзельнікаў круглага стала былі аб’яднаны агульным пытаннем узаемадзеяння бібліятэк Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквы па духоўнай асвеце і духоўна-маральным выхаванні.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзел у рабоце круглага стала прынялі галоўны бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства Рынкевіч Вольга Аляксандраўна з дакладам “Асветніцкая дзейнасць свецкіх бібліятэк у рамках праграм супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой: вынікі і перспектывы развіцця” і галоўны бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Сабалеўская Вольга Анатольеўна.

Па выніках работы круглага стала былі сфармуляваны прапановы для ўключэння ў рэзалюцыю Другіх Беларускіх Калядных чытанняў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам