Пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне выданні ў колькасці 30 асобнікаў дастаўлены Чарнігаўскай грамадскай арганізацыі “Беларускае нацыянальна-культурнае таварыства «Сябры»”.
Камплект сфарміраваны сумесна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і ўключае мастацкія творы беларускіх аўтараў, выданні па гісторыі і культуры Беларусі, дзіцячыя кнігі, слоўнікі.
Кнігі перададзены ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”, якую ініцыявала Нацыянальная бібліятэка з мэтай аказання дапамогі аб’яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах і садзейнічання распаўсюджванню інфармацыі пра нашу краіну, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.
Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія маюць цікавыя выданні аб нашай краіне. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.
Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.