ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь – Брытанія. Магчымасці для выдавецкага бізнесу
Мастацкі праект “Сучаснасць мастацтваў”

Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі

Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі
Іншыя навіны

10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі”.


Мерапрыемства было арганізавана да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання ў рамках XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пасольствам Вялікабрытаніі ў Мінску і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел даследчыкі і прадстаўнікі ўстаноў культуры, навукі, адукацыі, грамадскіх арганізацый і СМІ.

Мадэратарам круглага стала выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён падкрэсліў, што сёння ўклад бібліятэк ва ўстойлівую міжнародную культурную палітыку з’яўляецца асабліва актуальным і актыўным.

Прывітальнае слова сказаў Сайман Уільямс, кіраўнік офісу Брытанскага савета ва Украіне. Ён выказаў упэўненасць, што такія сустрэчы забяспечваюць плённы гуманітарны дыялог, дапамагаюць зрабіць кантакты паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю больш інтэнсіўнымі і эфектыўнымі.

З асноўным дакладам выступіў Ігар Іваноў, сакратар Бібліятэчнага савета Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны (Лондан, Вялікабрытанія). Ён прадставіў падрабязны і цікавы расказ пра асноўныя перыяды дзейнасці ў гісторыі Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны, асоб, звязаных з яе лёсам, пра фарміраванне калекцыі, пачатковы этап беларусазнаўчых даследаванняў і публікацый.

З паведамленнямі выступілі таксама эксперты з Беларусі, навуковая і творчая дзейнасць якіх была звязана з гэтым беларускім грамадска-культурным асяродкам у Лондане: намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка і вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юрый Лаўрык.

Мерапрыемства завяршылася дыскусіяй, на якой былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж установамі для ўзаемнага пашырэння доступу да калекцый карыстальнікам у Беларусі і Вялікабрытаніі.

Навіны

Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК

17 Чэр 2021

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны тэхналагічным пытанням каталагізацыі ў рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК) бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкам Гродзеншчыны: электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы

17 Чэр 2021

17 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў анлайн-семінар, арганізаваны для супрацоўнікаў публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Нашым калегам быў прадстаўлены рад ліцэнзійных электронных рэсурсаў, прапанаваных для інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання розных катэгорый карыстальнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Незабыўнае: адкрылася выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

17 Чэр 2021

17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Мастацкія выстаўкі

Выязная экскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай  Айчыннай вайны

17 Чэр 2021

Напярэдадні трагічнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны  супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы правялі для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Брыганціна” шэраг выязных віртуальных экскурсій з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па тэме “Помнім боль і страты  твае, Беларусь…”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новы нарматыўны дакумент для бібліятэк Беларусі

17 Чэр 2021

“Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь” прынята на VІ Форуме бібліятэкараў Беларусі (27‒28 мая 2021 г.). Дакумент падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, шырока абмеркаваны з рэгіянальнымі бібліятэкамі краіны і адобраны Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111