ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Культурныя цэнтры Украіны папоўніліся кніжнай спадчынай Францыска Скарыны
Навагодняя экскурсія для вялікай сям'і

Без пяці – стагоддзе: юбілей часопіса “Полымя”

Без пяці – стагоддзе: юбілей часопіса “Полымя”
Іншыя навіны

22 снежня ў бібліятэцы адбыўся круглы стол “Літаратурна-мастацкае выданне ў сістэме культурных каардынат”.


Амаль цэлае стагоддзе часопіс “Полымя” сагравае сэрцы аматараў айчыннай і сусветнай літаратуры. Сёлета ён адзначае сваё 95-годдзе!

У стварэнні найстарэйшага беларускага літаратурна-мастацкага выдання прымалі непасрэдны ўдзел народныя пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас. Увогуле гісторыя часопіса – гэта гісторыя беларускай літаратуры і яе лепшых узораў. У выданні друкавалі свае творы Цішка Гартны, Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч і іншыя волаты беларускага слова.

Менавіта на старонках “Полымя” чытачы ўпершыню пазнаёміліся з раманамі “Людзі на балоце” Івана Мележа, “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля, “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна, “Чужая бацькаўшчына” Вячаслава Адамчыка і шматлікімі іншымі творамі, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Сёння выданне люструе сучасны літаратурны працэс Беларусі, здзяйсняе лепшыя пераклады твораў замежнай літаратуры – рускай, нямецкай, эквадорскай, казахскай, сербскай і інш.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Міністэрства інфармацыі, Выдавецкага дома “Звязда”, а таксама вядучыя беларускія вучоныя, паэты, празаікі.

Урачыстасць пасяджэнню надалі словы віншавання, адрасаваныя рэдакцыі часопіса ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прывітальны адрас Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

За добрасумленную плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны ўклад у развіццё і прапаганду беларускай літаратуры супрацоўнікам часопіса “Полымя” была аб’яўлена падзяка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ўручаны ганаровыя граматы.

Шчыра віншуем з юбілеем і жадаем творчага натхнення, новых прыхільнікаў, дабрабыту і моцнага здароўя!

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам