ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На Валыні знайшлася магільная пліта Яна Баршчэўскага
Час "БiблiяLIVE". Паехалі!

Бiблiяноч у Нацыянальнай бібліятэцы – да новых сустрэч!

Бiблiяноч у Нацыянальнай бібліятэцы – да новых сустрэч!
Іншыя навіны

У 23.00 завяршылася акцыя Бiблiяноч-2019 і разам з ёй падышло да канца і свята ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – "БібліяLIVE".

Сёння тут выступалі выдатныя музычныя калектывы, працавалі псіхолагі, артысты тэатраў, валанцёры, арганізатары інтэлектуальных гульняў, майстар-класаў.

Сваёй прысутнасцю нас ушанавалі кампазітар Алег Молчан і рэжысёр-дакументаліст Галіна Адамовіч.

У канцы вечара для гасцей "алмаза ведаў" была паказана клаўнада, прысвечаная эмоцыям, якія выклікаюць кнігі ў сваіх адданых чытачоў. Апошнім акордам стала цудоўнае выступленне артыста, шоумэна Івана Вабішчэвіча, больш вядомага як дзядзя Ваня.

Дарагія сябры! Дзякуй за вашу актыўнасць, творчасць і пазітыў. Гэтая Бiблiяноч яшчэ раз нагадала пра вечныя ісціны: мудрасць, розум, веды даюць нам жыццё і робяць яго паўнавартасным! Любіце кнігу і прыходзьце часцей у бібліятэку – адчувайце сябе тут як дома!

Шчыра дзякуем нашым партнёрам за дапамогу ў арганізацыі гэтага цудоўнага вечара:

bibliolive.jpg

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам