ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская літаратура, якую вы не ведалі. Лекцыя Віктара Марціновіча
Скарыназнаўства ў Францыі

Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс

Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс
Іншыя навіны

21 кастрычніка пачаў работу VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З прывітальнымі словамі і пажаданнямі плённай працы да ўдзельнікаў кангрэса звярнуліся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада, начальнік упраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Шаршун.

Прывітальныя лісты ўдзельнікам кангрэса даслалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках урачыстага адкрыцця прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

У першы дзень кангрэса прайшло пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, адбыліся секцыі “Інфармацыйная прастора рэгіёнаў: захаванне і папулярызацыя нацыянальнай культуры і краязнаўчых ведаў”, “Арганізацыя і нарматыўнае рэгуляванне краязнаўчай дзейнасці”, “Развіццё краязнаўчай дзейнасці: этапы, людзі, супольнасці, дакументальная спадчына”.

У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”. Рэсурс уяўляе сабой крыніцу актуальнай і дакладнай інфармацыі аб вядомых людзях, помніках прыроды, гісторыі, культуры, установах і прадпрыемствах, якія з’яўляюцца першымі або ўнікальнымі. Анлайн-энцыклапедыя змяшчае самыя значныя і цікавыя матэрыялы аб нашай краіне, юбілеях і памятных датах беларускага календара.

На працягу дня працавала выстава выдавецкай прадукцыі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам