ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у ЦГБ імя Янкі Купалы
Творчыя заняткі “Дзед Мароз у Белавежскай пушчы”

Бібліятэка акрэдытавана як навуковая арганізацыя

Бібліятэка акрэдытавана як навуковая арганізацыя
Іншыя навіны

14 студзеня 2014 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала Пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі.


18 снежня 2013 г. адбылося пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога было прынята і зацверджана старшынямі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь заключэнне аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Адпаведна артыкулу 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1996 г. № 708-ХIII “Аб навуковай дзейнасці”, акрэдытацыя навуковай арганізацыі – гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якая праводзіцца адзін раз у пяць гадоў. Навуковай арганізацыяй па выніках акрэдытацыі можа быць прызнана юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, адным з органаў кіравання якой у адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі з’яўляецца вучоны (навукова-тэхнічны) савет і якая прайшла ва ўстаноўленым парадку акрэдытацыю навуковай арганізацыі.

Навіны

“Помнім боль і страты твае, Беларусь…” – экскурсія да Дня Перамогі

5 Май 2021

4 мая напярэдадні Дня Перамогі на экскурсію “Помнім боль і страты твае, Беларусь…”, прысвечаную творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі ў межах цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А. Кедышкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Жывая памяць аб гераізме народа: літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці”

5 Май 2021

5 мая, напярэдадні знакавага свята – Дня Перамогі, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылося літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці”, у рамках якога была ўрачыста адкрыта кніжная выстаўка “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вельмі кароткая гісторыя бітнікаў

5 Май 2021

60 гадоў таму на паэтычнай вечарыне ў Town Hall Theatre ў Берклі са сцэны быў прачытаны верш, які змяніў амерыканскую літаратуру, а потым і ўвесь свет – “Вой” Алена Гінзберга. Але ці патрэбна прычына, каб напісаць пра гэты вельмі важны перыяд ў літаратуры? Час бітнікаў не толькі зрабіў сучасную паэзію такой, якой мы яе бачым, але паўплываў нават на музыку. Сёння мы паглядзім на гісторыю біт-пакалення – у датах, ліках, асобах і самых важных аспектах. Коратка і па справе.

Аўтарскі погляд

Адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

5 Май 2021

4 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” на тэму “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыта рэгістрацыя на VI Форум бібліятэкараў Беларусі

4 Май 2021

27–28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца VI Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рамантычнае падарожжа на баль… у бібліятэку (+відэа)

4 Май 2021

Ці можна ў сучасным свеце адчуць сябе герцагам і герцагіняй? Узгадаць моду галантнага стагоддзя, вытанчанасць і элегантнасць мінулых часоў? Убачыць жаданыя аб’екты калекцыянавання і эксклюзіўныя рэчы модніц і моднікаў мінулага?

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111