ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шчасце, сонца, дружба – вось што дзецям трэба
Экскурсія да юбілею пагранічнай службы Беларусі

Бібліятэка на IT-форуме ў Ханты-Мансійску

Бібліятэка на IT-форуме ў Ханты-Мансійску
Іншыя Навіны

5–6 чэрвеня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце X Міжнароднага IT-форуму ў горадзе Ханты-Мансійску (Цюменская вобласць, Расійская Федэрацыя).

Міжнародны IT-форум – эфектыўная дыскусійная пляцоўка, на якой разглядаюцца актуальныя напрамкі развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і адбываецца пошук інструментаў для папулярызацыі новых тэхналагічных трэндаў. Традыцыйна ў ім бяруць удзел краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР) і ШАС (Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва).

5 чэрвеня ў рамках рабочага візіту Раман Матульскі наведаў Дзяржаўную бібліятэку Югры, дзе правёў для калег прэзентацыю міжнароднага выдавецкага праекта па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, рэалізаванага сумесна з Банкам БелВЭБ, пазнаёміў іх з гісторыяй “беларускага дыямента”, яго архітэктурнымі асаблівасцямі і інфармацыйнымі рэсурсамі. Таксама Раман Сцяпанавіч падзяліўся планамі на бягучы год, распавёўшы аб новым, не менш значным праекце бібліятэкі – узнаўленні ў выглядзе факсіміле першага Буквара, 400-гадовы юбілей якога беларусы адзначаюць у 2018 годзе.

Сёння, 6 чэрвеня, у рамках IT-форуму адбыўся круглы стол “Стратэгічныя напрамкі выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій у культуры”. Раман Матульскі выступіў з дакладам “Дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны пры дапамозе лічбавых тэхналогій” і падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай бібліятэкай Югры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны

Прэс-канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці. Флагманскія праекты да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”

22 Ліс 2024

20 лістапада ў Доме прэсы прайшла прэс-канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці. Флагманскія праекты да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Першая канферэнцыя па бальнай культуры адбылася ў Нясвіжскім палацы

22 Ліс 2024

Наколькі актуальная бальная культура для сённяшняга грамадства? Ці можна з дапамогай баляў павышаць агульны культурны ўзровень моладзі і грамадства ў цэлым? З якімі асноўнымі праблемамі сутыкаюцца арганізатары бальных свят?..

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

23 Ліс 2024

У межах рубрыкі з дапамогай кніг і выяўленчых матэрыялаў, якія захоўваюцца ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), працягваем адкрываць чытачам беларускія гарады-юбіляры.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

20 Ліс 2024

19 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты