ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разбуральнікі здароўя – шкодныя звычкі
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

Бібліятэка прымае ўдзельнікаў міжнароднай стажыроўкі

Бібліятэка прымае ўдзельнікаў міжнароднай стажыроўкі
Іншыя навіны

З 26 па 27 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымала ўдзельнікаў міжнароднай стажыроўкі “Міжкультурны і прафесійны дыялог маладых спецыялістаў бібліятэк краін СНД”.


У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Стажыроўка арганізавана Бібліятэчнай асамблеяй Еўразіі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.

Вучоба адбылася на базе дзвюх найбуйнешых бібліятэк Садружнасці. Першы этап вучобы прайшоў у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы з 21 па 23 чэрвеня 2017 года, другі у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 26 па 27 чэрвеня. Мінская праграмабыла насычанай і карыснай для маладых спецыялістаў: іх чакалі лекцыі, трэнінгі, дыскусіі, пазнавальныя экскурсіі і абмен вопытам.

26 чэрвеня адбылася сустрэча з першым намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аленай Далгаполавай, якая пазнаёміла гасцей з гісторыяй і рэсурсамі ўстановы, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.

Для маладых калег прайшла азнаямляльная экскурсія, падчас якой яны змаглі ацаніць архітэктуру і афармленне “беларускага дыямента”, азнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі. У музеі кнігі гасцям была прачытана лекцыя, прысвечаная 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам