ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў бібліятэкі
Кірмаш інвестыцыйных праектаў бібліятэкі

Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў

Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў
Іншыя навіны

8 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках XХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшло пасяджэнне круглага стала “Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце круглага стала ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк.

Пад час сустрэчы за круглым сталом абмяркоўваліся наступныя пытанні:

  • фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў з вопыту бібліятэк Беларусі,
  • магчымасці сучасных бібліятэчных устаноў у фарміраванні інфармацыйнай культуры моладзі,
  • арыентаванне ў інфармацыйнай прасторы,
  • стратэгія міжведамаснага ўзаемадзеяння і сацыяльнага партнёрства.

Сайт круглага стала “Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў”.

Чытайце таксама пра праекты, падрыхтаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках XХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу:

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам