ГалоўнаяНавіны

На  філфаку БДУ адбылася прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення першага беларускага “Буквара”

31 Кас 2018

30 кастрычніка ў межах святкавання 400-годдзя першага “Буквара”  на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла прэзентацыя факсіміле “Буквара” 1618 г.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Pencil & пэндзаль”: запрашаем на выстаўку кніжнай графікі Паўла Татарнікава

30 Кас 2018

30 кастрычніка ў бібліятэцы адкрылася рэтраспектыўная выстаўка “Pencil & пэндзаль” таленавітага беларускага мастака-графіка Паўла Татарнікава. Яе наведвальнікаў чакае каля сотні кніжных ілюстрацый да папулярных у Беларусі і за мяжой твораў.

Мастацкія выстаўкі

Факсіміле першага беларускага “Буквара” перададзена ў дар Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця

30 Кас 2018

30 кастрычніка ў межах святкавання 400-годдзя першага “Буквара” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, дзе сустрэўся з яго прэзідэнтам сэрам Сумам Чакрабарці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

30 Кас 2018

З 30 кастрычніка па 21 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Языком власным права списанные маем…”, прысвечаная 430-годдзю прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

Кніжныя выстаўкі

Прэзентацыя факсіміле “Буквара” ў Бібліятэцы Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане

29 Кас 2018

29 кастрычніка ў межах святкавання 400-годдзя першага беларускага “Буквара” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Бібліятэку Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, дзе правёў прэзентацыю і перадаў у дар факсіміле “Буквара”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Сучасная бібліятэка для дзяцей: вопыт, традыцыі, інавацыі”

29 Кас 2018

26 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага быў праведзены міжнародны семінар “Сучасная бібліятэка для дзяцей: вопыт, традыцыі, інавацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Першы беларускі “Буквар”

28 Кас 2018

28 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю выдання першага беларускага “Буквара” (1618), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Беларускую бібліятэку і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паўліна Мядзёлка

26 Кас 2018

Кожны даследчык, які працуе з архівамі, марыць адшукаць дакумент, варты стаць своеасаблівым ключом да вырашэння пэўнай навуковай праблемы, неабходным звенчаком у імкненні да цэласнага бачання разрозненых фактаў грамадскакультурнага жыцця мінуўшчыны або канкрэтнай, гістарычна значнай асобы.

Навіны бібліятэк

Візіт дэлегацыі Азербайджанскай Рэспублікі

26 Кас 2018

26 кастрычніка ў рамках рабочага візіту бібліятэку наведала дэлегацыя пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам міністра юстыцыі Азербайджана – начальнікам пенітэнцыярнай службы, генерал-маёрам юстыцыі Гасанавым Джэйхунам Акбер аглы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Жыве і жыць будзе...

25 Кас 2018

Ці ўсведамляе пісьменнік, ствараючы героя, што той будзе жыць уласным жыццём, не падкантрольным нават аўтару, ды патрабаваць працягу, развіцця, далейшых прыгод?

Навіны бібліятэк

Навукова-практычны семінар “Духоўна-маральнае развіццё навучэнцаў сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам сацыякультурнага кластара”

24 Кас 2018

24 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Духоўна-маральнае развіццё навучэнцаў сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам сацыякультурнага кластара”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Саламея Русецкая

24 Кас 2018

Да 300-годдзя Саламеі Русецкай Нацыянальная бібліятэка Беларусі распрацавала і прадстаўляе вашай увазе віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга”. Юбілей нашай зямлячкі ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2020

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

1 Ліп 2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

111