ГалоўнаяНавіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХV ММКВК

27 Лют 2018

28 лютага − 4 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць насычаную праграму на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы: прэзентацыі, заняткі для дзяцей, унікальныя кніжныя экспанаты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аляксандр Карлюкевіч: у айчынным кнігавыданні не хапае адкрыццяў

27 Лют 2018

ХХV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка. Гэтымі днямі да нас завітаюць госці больш чым з 30 краін: пісьменнікі, аўтары кніг і выдаўцы, даследчыкі літаратурнага працэсу і дзяржаўныя дзеячы, якія разумеюць вагу і сілу слова ў сучасным свеце.

Навіны бібліятэк

Аляксандр Баханькоў

27 Лют 2018

А вы ведалі, што смажаную бульбу трэба есці нажом і відэльцам, дранікі і аладкі – з дапамогай двух відэльцаў, а вараную бульбу нельга рэзаць нажом? А хто здагадваўся, што з бульбы можна гатаваць не толькі першыя і другія стравы, але і пасту, ікру, масла, крэм і нават напоі? Пра ўсё гэта можна даведацца з “Энцыклапедыі страў з бульбы” – адзінай у свеце кнігі, дзе ўсёахопна і ўпарадкавана змешчана каля 2,5 тысячы рэцэптаў з гэтых клубняў.

Навіны бібліятэк

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”

26 Лют 2018

У лютым у музеі кнігі ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” былі арганізаваны заняткі “Ёган Гутэнберг”, прысвечаныя вынаходству кнігадрукавання ў Еўропе і дзейнасці нямецкага першадрукара.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

На Радыё Relax можна пачуць Караткевіча, Разанава, Марціновіча

25 Лют 2018

Паўтара месяца таму на частаце 87,5 FМ з’явілася новая беларускамоўная радыёстанцыя з лёгкай музыкай – Радыё Relax. У эфіры няма навінаў і звыклых вядучых, замест размоваў – кароткія ўрыўкі з літаратурных твораў, цытаты, мудрыя думкі знакамітых людзей, прагнозы надворʼя, конкурсы і шмат лёгкай, спакойнай музыкі.

Навіны бібліятэк

Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта

23 Лют 2018

Прэзентацыя вынікаў міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны адбылася ў Рызе 16 лютага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія да Дня роднай мовы

21 Лют 2018

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, вучні 4 ”Б” класа сярэдняй школы № 94 і  7 ”А” і 7 ”В” класаў сярэдняй школы № 121 г. Мінска завіталі ў Нацыянальную бібліятэку на экскурсію.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра жыццёвы і баявы шлях Пятра Машэрава: кнігі, фота, архіўныя дакументы

21 Лют 2018

21 лютага ў бібліятэцы прайшло адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

"Дзень восьмы"

20 Лют 2018

20 лютага ў бібліятэцы адкрылася міжнародная выстаўка “Дзень восьмы”.
Арганізатары праекта – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Саюз майстроў-міратворцаў «Святло»”.

Мастацкія выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2020

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Пясняр хараства і волі

6 Ліп 2020

З 6 ліпеня па 1 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пясняр хараства і волі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976).

111