ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Беларуская крама з цытатамі”
Круглы стол "Культура 4.0: на шляху да будучыні"

“Час маляваць” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

“Час маляваць” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

25 лістапада ў бібліятэцы адбылася экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Марка Шагала для ўдзельнікаў праекта “Час маляваць” з горада Санкт-Пецярбурга.

“Час маляваць” – гэта супольнасць мастакоў, ілюстратараў і тых, хто вучыцца маляваць. Яго ўдзельнікі малююць, вучаць маляваць іншых і разам падарожнічаюць. У рамках скетч-тура ў сталіцу Беларусі каманда “Час маляваць” пабывала і ў нашым “алмазе ведаў”.

Госці пазнаёміліся з архітэктурай бібліятэчнага будынка, яго мастацкім афармленнем, падняліся на аглядную пляцоўку, пабывалі ў музеі кнігі і, вядома, выканалі некалькі замалёвак – прадставілі інтэр’еры бібліятэкі ў сваіх нататніках і альбомах.

У адным з чытальных залаў для гасцей была арганізавана кніжная выстаўка і прэзентацыя па творчасці Марка Шагала. Экскурсанты змаглі пагартаць альбомы з творамі вядомага мастака, на некаторы час паглыбіцца ў гісторыю жыцця майстра і таямнічы, але светлы свет яго карцін. І, безумоўна, памаляваць.

Мы былі вельмі радыя сустрэчы і спадзяёмся ўбачыць удзельнікаў праекта зноў.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам