ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурныя чытанні “Зімовая паэзія”
Нацыянальная бібліятэка прыняла дары ад Дома рускага замежжа

Чвэрць стагоддзя з Паднябеснай: 25 гадоў беларуска-кітайскім адносінам

Чвэрць стагоддзя з Паднябеснай: 25 гадоў беларуска-кітайскім адносінам
Іншыя навіны

31 студзеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кніжнай выстаўкі “Пад крыламі дракона”, прымеркаванай да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.


У рамках мерапрыемства пройдзе прэзентацыя кнігі “Белорусско-китайские отношения в воспоминаниях белорусских послов”, аўтарам якой з'яўляецца дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР з 2006 па 2010 год Анатоль Тозік.

Экспазіцыя выстаўкі будзе ўключаць 300 выданняў на беларускай, рускай, кітайскай і англійскай мовах па гісторыі, культуры, архітэктуры, навуковых і эканамічных дасягненнях Кітая. У цэнтры экспазіцыі – раздзел, прысвечаны беларуска-кітайскім адносінам.

Шырокае кола чытачоў зможа пазнаёміцца з займальнымі і арыгінальнымі выданнямі, якія даступна і цікава распавядуць пра Кітай. Беларускім вучоным, выкладчыкам і студэнтам будуць карысныя зборнікі прац, манаграфіі і вучэбная літаратура.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Наведаць выстаўку можна да 1 сакавіка на выставачнай пляцоўцы 3-га паверха.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.
E-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам