ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Турызм у XXI стагоддзі: устойлівасць і развіццё
Вынікі конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання”

Чытаем Скарыну: з пачуццём, з толкам, з расстаноўкай

Чытаем Скарыну: з пачуццём, з толкам, з расстаноўкай
Іншыя навіны

5 верасня ў бібліятэцы стартавала двухдзённая інтэрактыўная акцыя “Чытаем Скарыну разам”, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і дырэктар Мінскага гарадского педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая прывіталі ўсіх прысутных і звярнуліся да іх з мудрымі словамі Скарыны. Прыемна, што навучэнцы каледжу на засталіся ў баку – яны цытавалі ўрыўкі з кніг першадрукара.

Інтэрактыўная пляцоўка сабрала разнастайную кампанію – дзяцей, дарослых, моладзь. І гэта невыпадкова, бо тут былі арганізаваны пляцоўкі на любы ўзрост і густ! У Дзіцячым кутку прайшлі займальны тэматычны ўрок “Францішак Скарына – наш слаўны першадрукар” і майстар-класс па арыгамі “Падарунак Скарыны”.

Чарга ўтварылася ў Маладзёжным кутку − тут кожны хацеў паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара і зрабіць свой запаветны адбітак. Майстар-клас па кнігадрукаванні арганізавалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А.К. Глебава, тым самым далучыўшыся да акцыі.

На сур’ёзнай Навуковай пляцоўцы прайшла сустрэча з Аляксандрам Сушай, намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, вядомым скарыназнаўцам. Ён раскрыў загадкавыя факты з жыцця нашага земляка і адказаў на пытанні, якія цікавілі прысутных.

Цікавасць у гасцей мерапрыемства выклікалі фільмы, што дэманстраваліся ў Кіназале, а таксама выстаўкі кніг для дзяцей і дарослых пра славутага палачаніна. І вядома ж, кожны імкнуўся патрымаць у руках “кароннае” юбілейнае выданне – “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. У ім сабраны тэксты кніг, надрукаваных Скарынай у Празе і Вільні, перакладзеныя на беларускую, рускую і англійскую мовы. Арыгіналы гэтых выданняў зараз захоўваюцца ў розных кутках свету – у Расіі, Германіі, Польшчы, Літве, ЗША і іншых краінах. Цяпер кожны беларус, не пакідаючы краіну, можа ўзяць у рукі бясцэнную спадчыну Скарыны і пачытаць яго мудрыя словы, якія не губляюцца ў часе, а гучаць так жа актуальна як і 500 гадоў таму.

Заўтра, 6 верасня, акцыя будзе доўжыцца да самага закрыцця бібліятэкі. А 19-й гадзіне дзяцей чакае сустрэча з праектам “ЗаЧтение”, а 18-й паўторыцца майстар-класс у тэхніцы арыгамі “Падарунак Скарыны”. Дарослых жа запрашаем а 15-й гадзіне на адкрыццё выстаўкі шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага “Літары і словы Скарыны”.

ПАДРАБЯЗНУЮ ПРАГРАМУ АКЦЫІ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ

Нагадваем: уваход вольны.

Месца сустрэчы – атрыум 2-га паверха.

Далучайцеся да акцыі ўсёй сям’ёй і будзьце ў эпіцэнтры важных падзей!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам