ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
21 сакавіка 1945 года. 49 дзён да Перамогі
20 сакавіка 1945 года. 50 дзён да Перамогі

COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў

COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў
Іншыя навіны

У сувязі з абвастрэннем эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, вядучыя сусветныя выдавецтвы і агрэгатары інфармацыі адкрываюць часовы доступ да навуковых электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Цэлым шэрагам выдавецтваў, у ліку якіх Elsevier, Wiley, Cambridge University Press, Oxford University Press і інш., прынята рашэнне пра прадастаўленне бясплатнага доступу на час эпідэміі да наяўных навуковых публікацый і выніках апошніх даследаванняў па новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Аператыўны і бясплатны доступ да матэрыялаў, якія раней былі даступны толькі па падпісцы, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць даследаванняў, падтрымаць меры рэагавання з боку аховы здароўя і паскорыць адкрыццё метадаў лячэння.

У сувязі з пераводам многіх навучальных устаноў на дыстанцыйную арганізацыю навучальнага працэсу некаторыя выдавецтвы прапануюць таксама бясплатны доступ у рэжыме анлайн да падручнікаў для вышэйшай адукацыі і актуальных навуковых распрацовак.

Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена і будзе аператыўна абнаўляцца на старонцы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам