ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”
Выстаўка “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы”

Да 150-годдзя Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Да 150-годдзя Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
Іншыя навіны

29 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 150-годдзя Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.


Мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілейнай даты, былі арганізаваны на працягу ўсяго года Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

У рамках святкавання ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя дзейнасці Чырвонага Крыжа і адкрыццё фотавыстаўкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 40 фатаграфій з архіва Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), якія ўваходзяць у экспазіцыю, – гэта своеасаблівая хроніка МКЧК, усяго Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і развіцця міжнароднага гуманітарнага права, пачынаючы з выявы першай старонкі першай Жэнеўскай канвенцыі і заканчваючы нядаўнімі кадрамі з Сірыі. Фатаграфіі зроблены як майстрамі з сусветным імем, так і радавымі супрацоўнікамі МКЧК, якія аказаліся сведкамі драматычных і трагічных сітуацый у самых розных кутках планеты.

“Фатаграфіі расказваюць пра падзеі гісторыі на працягу звыш 100 гадоў. Асноўны пасыл выстаўкі – раскрыць значнасць гуманітарнай дзейнасці, бо вайна заўсёды прыносіць пакуты, але іх можна палегчыць, і гэта галоўная задача Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа”, – адзначыў пад час адкрыцця выстаўкі кіраўнік Дэлегацыі МКЧК у Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Беларусь, Малдове і Украіне Паскаль Кюта.

Прадстаўнікі Беларускага і Міжнароднага Чырвонага Крыжа ўзнагародзілі лепшых валанцёраў Беларусі граматамі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а трох пераможцаў конкурсу апавяданняў “Гуманнасць у сэрцы кожнага” – каштоўнымі падарункамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам