ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свіслацкая раённая бібліятэка – сярод новых партнёраў Зводнага электроннага каталога
Каўчэг Чынгіза Айтматава

Да юбілею пісьменніка адкрылася выстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава”

Да юбілею пісьменніка адкрылася выстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава”
Іншыя навіны

12 снежня ў бібліятэцы да 90-гадовага юбілею кіргізскага і рускага пісьменніка адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава”.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Пасольствам Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

На ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кубанычбек Амураліеў адзначыў, што кнігі таленавітага пісьменніка перакладзены на 176 моў і ўваходзяць у дзясятку самых шматтыражных – у агульнай складанасці выйшла 100 мільёнаў экзэмпляраў.

– Кыргызскі народ унёс вялікі ўклад у сусветную літаратуру – гэта найбуйнейшы эпас "Манас" і кнігі Чынгіза Айтматава, – дадаў пасол і перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы 10-томны збор твораў пісьменніка.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выказаў словы падзякі высокаму госцю за супрацоўніцтва і каштоўны падарунак.

– Айтматаў пісаў пра тое, што захоўвалася ў душы кожнага чалавека. Час ідзе, а пачуцці людзей не змяняюцца. Нязменная і папулярнасць Айтматава, – так Раман Сцяпанавіч патлумачыў сусветную вядомасць і прызнанне пісьменніка.

У адкрыцці выстаўкі таксама прынялі ўдзел пісьменніца і паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Батракова і старшы выкладчык кафедры рускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Гарбачоў. Сярод гасцей таксама прысутнічалі дыпламаты, дзеячы культуры і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

На цырымоніі адкрыцця госці азнаёміліся з фотавыстаўкай “Айтматаў – дыпламат”, падрыхтаванай Пасольствам Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўленая на стэндах падборка здымкаў, дакументаў, тэлеграм, выразак з газет і фрагментаў з аўтабіяграфіі – сведчанне актыўнай дыпламатычнай дзейнасці пісьменніка.

На выстаўцы “Каўчэг Чынгіза Айтматава” прадстаўлены як творы пісьменніка, так і літаратура пра яго жыццё і творчасць з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ілюстрацыйны матэрыял, кнігі, якімі папоўніла фонд нашага “алмаза ведаў” Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Кыргызстан. Сярод іх энцыклапедыя “Вселеннная Айтматова”, зборнік твораў “Белый дождь” і чатыры часткі відэапераказу эпасу “Манас”.


Пабываць на “Каўчэгу Чынгіза Айтматава” можна да 10 студзеня 2019 г.
Выстаўка размешчана на кальцавым калідоры 3-га паверха.
Дата завяршэння яе работы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама: Чынгізу Айтматаву сёння магло б споўніцца 90

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам