ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам, прысвечаная садаводчым таварыствам
Хто ж такія маладнякоўцы?

Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” працягваецца

Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” працягваецца
Іншыя навіны

16 красавіка бібліятэчныя фонды сярэдняй школы № 32 г. Мінска папоўніліся больш чым 900 выданнямі дзіцячай, вучэбнай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў акцыі прынялі ўдзел намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Т.В. Кузьмініч, загадчыца аддзела камплектавання фондаў Ю.А. Пераверзева і загадчыца сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання М.В. Жукоўская.

Загадчыца школьнай бібліятэкай В.В. Логінава і вучні 3 “Г” класа сярэдняй школы № 32 – удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Натхненне” – паказалі міні-спектакль, прысвечаны кошкам і кнігам.

НББ дзякуе выдавецтвам “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Право и экономика”, “Народная асвета”, кнігагандлёвыя арганізацыі “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскаму гарадскому інстытуту развіцця адукацыі за падтрымку.

Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да дабрачыннай акцыі!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам