ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Турызм для міру і развіцця
Віншаванне міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара

Дакументы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у фондах бібліятэкі: як знайсці і замовіць

Дакументы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у фондах бібліятэкі: як знайсці і замовіць
Іншыя навіны

Падборкі публікацый органаў сістэмы ААН прапануе віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый папоўніўся новымі матэрыяламі – абноўлены раздзел “Дакументы ААН у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” дапаможа ў пошуку ключавых публікацый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія захоўваюцца ў бібліятэцы.

Інфармацыя аб наяўных выданнях суправаджаецца гіперспасылкамі на старонкі электроннага каталога бібліятэкі, дзе можна паглядзець поўнае апісанне абранага дакумента, даведацца яго месцазнаходжанне і аформіць заказ дакумента.

Прадстаўлена інфармацыя аб дакументах шасці галоўных органаў ААН: Генеральнай асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і сацыяльнага савета, Міжнароднага суда, Савета па апецы, Сакратарыята, а таксама яе спецыялізаваных устаноў: Сусветнага банка, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, Міжнароднага валютнага фонду, Міжнароднай арганізацыі працы, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

Для кожнай з гэтых арганізацый прыводзіцца пералік яе найбольш важных публікацый, якія ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у ліку якіх:

  • афіцыйныя справаздачы (рэзалюцыі, рашэнні, пастановы, справаздачы аб пасяджэннях, гадавыя даклады аб дзейнасці)
  • агляды і даклады па пытаннях сусветнага развіцця, якія публікуюцца на рэгулярнай аснове
  • перыядычныя выданні і выданні з працягам
  • даведачныя выданні.

Прыведзена інфармацыя аб дакументах, апублікаваных з 1950–1960-х гг. і да цяперашняга часу.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам