ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абуджэнне энергій Зямлі: магчымасці чалавека
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў Taylor & Francis

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Іншыя навіны

15 снежня а 16-й гадзіне ў канферэнц-зале адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы Выдавецтвам Беларускага экзархата факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і бібліятэкам краіны.


Арганізатары мерапрыемства, якое адбываецца ў рамках праекта “Вяртанне святынь”, – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская праваслаўная царква, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У 2009 г. Выдавецтва Беларускага экзархата падрыхтавала і выпусціла факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля, якое з’яўляецца практычна дакладнай копіяй рукапіснага помніка. Па ўзроўні выканання выданне не мае аналагаў у Беларусі. За выданне Слуцкага Евангелля і духоўна-асветніцкую дзейнасць Выдавецтва Беларускага экзархата ўдастоена прэміі “За духоўнае адраджэнне” прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама вышэйшых узнагарод у галіне кнігавыдавецтва Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2010” і Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2010” краін – удзельніц СНД у Маскве.

Падчас урачыстага мерапрыемства член выдавецкага савета Рускай праваслаўнай царквы, выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў перадасць дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля, якое зойме годнае месца ў фондах бібліятэкі. Уладальнікамі каштоўнага выдання стануць і іншыя бібліятэкі краіны.

У ходзе мерапрыемства будзе дэманстравацца фільм пра рэспубліканскую духоўна-асветніцкую праграму “Сям’я – Яднанне – Айчына”. Гасцей чакае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне-дэманстрацыя Слуцкага Евангелля ў выкананні камернага духоўнага тэатра Цэнтра праваслаўнай культуры “Спадарожнік Хрысціяніна” і выступленне вядомага вакальнага мужчынскага ансамбля “Благовест” Выдавецтва Беларускага экзархата.

Уваход на мерапрыемства – правы бакавы, з боку рэстарана “Мегаполіс".

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам