ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Сачыць зоры»: эстафета стагоддзяў
“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка

“Дэбют” для пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў

“Дэбют” для пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў
Іншыя навіны

2 снежня ў бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Конкурс мае больш чым 20-гадовую гісторыю і па-ранейшаму прыцягвае ўвагу аматараў літаратурнай творчасці, садзейнічае раскрыццю новых талентаў, рэалізацыі творчага патэнцыялу жыхароў Першамайскага раёна г.Мінска.

У склад журы ўвайшлі заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь за творы для дзяцей, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, генеральны дырэктар рэдакцыі газеты “Шапокляк”, мастак-карыкатурыст Анатоль Гармаза, аглядальнік рэдакцыі газет “Минский курьер” і “Вечерний Минск” Сяргей Пяткоўскі, беларускі пісьменнік, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Беларускага фонду міру Дзмітрый Карань і беларуская паэтка, празаік, драматург Раіса Баравікова. Эксперты ацанілі работы ўдзельнікаў па трох напрамках: “Мы адзін народ – у нас адна краіна!”, “Новы дзень, якім я яго ўбачыў раніцай…”, “Стихи рождаются в любви”. Пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі 50 удзельнікаў.

Арганізатарамі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

21 Сту 2022

3 сту­дзе­ня па­йшоў ад нас у леп­шы свет Ад­ам Ма­ль­дзіс – адзін з най­вя­до­мей­шых бе­ла­ру­сіс­таў, вы­дат­ны лі­та­ра­ту­раз­на­вец, гіс­то­рык і пі­сь­мен­нік, які за­даў кі­рун­кі вы­ву­чэн­ня на­шай ку­ль­ту­ры для мно­гіх на­ступ­ных па­ка­лен­няў да­след­чы­каў.

Навіны бібліятэк

Буквар – слова беларускае

26 Сту 2022

Вы ведаеце, што буквар прыдумалі беларусы? Так, першы буквар у свеце быў падрыхтаваны менавіта нашымі продкамі, што колькі гадоў таму давёў вядомы даследчык, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. І вось днямі на свет з'явілася яго ўнікальная манаграфія пра беларускія буквары. Даследчык эмацыянальна праінфармаваў:

Навіны бібліятэк

Чым заняцца кнігалюбу, калі сіл няма чытаць

24 Сту 2022

Мы ўсё стамляемся. Шчыльны расклад, завалы на працы, стрэс, эмацыйныя перагрузкі і іншыя дробязі жыцця часам адымаюць у нас усякае жаданне займацца нават любімым хобі – і гэта нармальна. Тым больш калі ваша хобі – чытанне. Часам варта зрабіць перапынак у паглынанні выдуманых гісторый і заняцца чым-небудзь іншым, што не зробіць вас меней фанатычным аматарам літаратуры. Прэзентуем вам сем цалкам кніжных актыўнасцей – і гэта нават не чытанне.

Аўтарскі погляд

Арт-кніга “Ясон”

24 Сту 2022

25 студзеня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі “Ясон”.

Кніжныя выстаўкі

Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўцоў

24 Сту 2022

20 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам