ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”
Украінская Касандра

“Дэбют” пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў

“Дэбют” пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў
Іншыя навіны

26 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Штогадовы конкурс садзейнічае раскрыццю новых талентаў, рэалізацыі творчага патэнцыялу, выяўленню літаратурна-мастацкіх здольнасцей жыхароў Першамайскага раёна сталіцы.

Кампетэнтнае журы, прадстаўленае членам прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Праўдзіным, галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” Уладзімірам Ліпскім, загадчыкам аддзела рэдакцыі газет “Минский курьер”, “Вечерний Минск” Уладзімірам Нікалайчуком, генеральным дырэктарам рэдакцыі газеты “Шапокляк” Анатолем Гармазой, ацэньвала работы ўдзельнікаў па трох напрамках: “Мы гэтай зямлі працяг”, “Сям’я – прытулак душы”, “Усё перамагае любоў, пакарымся ж і мы яе ўладзе”. Пераможцамі і прызёрамі конкурсу журы стала 76 чалавек.

Арганізатарамі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам